Quantcast
Channel: Весткі.info - Краязнаўства
Viewing all 425 articles
Browse latest View live

Народныя мемарыялы памяці змагароў з бальшавізмам. Распавядаюць Уладзімір Скрабатун і Аляксей Сюдак

$
0
0

У 2000-ыя ў розных мясцінах Беларусі дэмакратычныя актывісты ўсталёўваюць памятныя знакі, каб ушанаваць памяць патрыётаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць краіны супраць бальшавіцкага тэрору.

У Глыбокім, дзе жылі знакавыя асобы беларускае гісторыі, дзеялі Саюз беларускіх патрыётаў і Саюз беларускае моладзі, дзе аж да пачатку 1950-ых гг. быў актыўны антысавецкі супраціў, мясцовыя патрыёты ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага – сябра Ураду БНР, аўтара эскізу беларускага нацыянальнага сцяга, савецкага палітвязня. Шыльда правісела тры дні і была знятая ўладамі, кажуць, яна захоўваецца ў ЖКГ. Напэўна, да лепшых часоў.

Але прыклад мясцовых актывістаў меў плён. Праз 4 гады ўлады паставілі на цэнтральнай плошчы гораду бюсты выбітных дзеячаў беларускае гісторыі ды культуры – Вацлава Ластоўскага, Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, Іосіфа Корсака.

У колішнім жа Віленскім краі дэмакратычныя актывісты ўсталёўвалі мемарыяльны знак і крыжы памяці расстралянага кіраўніка моладзевага антысавецкага падполля Расціслава Лапіцкага ды ўсіх ахвяраў камуністычнага тэрору. Улады знеслі крыжы ды пакаралі вялікімі штрафамі тых, хто іх паставіў – Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малярчука ды Аляксандра Наркевіча.

Сведкі: Уладзімір Скрабатун і Аляксей Сюдак.


«Вецер дзьмуў з захаду, дык я паехаў на ўсход» — маляўнічы абразок Кастуся Шыталя

$
0
0

Сёння паехаў на ўсход. Вецер дзьмуў з захаду, дык я паехаў на ўсход. А з усходу ішоў цягнік, якім можна вярнуцца назад.

Прыпыняюся паміж вёскамі Пасекі і Барсукі, каля мехдвара. Уніз ідзе дарога на Пералоі, а далей на Харошую Ель. У інвентары з XVIII стагоддзя ў Пералоях пералічваюцца гаспадары Янка, Паўлюк і Сямён Шыталі. Нейкая далёкая-далёкая мне радня.

Пра Харошую Ель я ведаю толькі адзін факт. У 1931 годзе пан прэзыдэнт Масьціцкі пагадзіўся стаць хросным бацькам сёмага сына тутэйшага гаспадара Даніэля Штуры. Гляджу на WIG-аўскую мапу 1932 года. Харошая Ель-І, Харошая Ель-ІІ, Брытаны, Булашкі, Тадэвушава, Кірціна... Россып вёсачак, цэлы мікрасвет, ад якога не засталося аніводнай жылой хаты.

Я не быў ніколі ў Харошай Елі. І сёння не паехаў. Сутыкнуўся з моцным ветрам, развярнуўся і паехаў на Барсукі. Адтуль, не спыняючыся - у Порплішча. Ехаў па глыбоцкай шашы. У вёсках ціха, а тут - рух. Ідуць машыны на поўнач і на поўдзень. Ідуць шляхам старога паштовага тракта, які праклалі ўлады Расійскай Імперыі ў першай палове ХІХ стагоддзя.

З пагоркаў далёка відаць наваколле. Ад барсукоўскага мехдвара бачныя дрэвы, што растуць абапал дарогі з Порпліскага Двара на Порплішча. Гаспадары з Порпліскага Двара пасадзілі іх падчас шарваркаў. Дзіва, што сённяшнія ўлады не дабраліся іх спілаваць… Бо ёсць такое ўражанне, што ўлады маюць дзве любімыя справы – пілаваць дрэвы і разбураць будынкі. А з Порплішча бачны фальварак Ходараўка, колішняя ўласнасць Славінскага. Паміж Ходараўкай і Порплішчам былі яшчэ Паўловічы, уласнасць Куля. Сын Куля хадзіў у школу разам з маім дзедам, яго прывозілі на пары коняў. У 1939 годзе Куляў вывезлі…

У Порплішчы заязджаю да Вацлава, былога бібліятэкара. Ён жыве ў жоўтым доме каля аўтобуснага прыпынка. Старая цёмная хата. На сцяне – партрэты Гагарына, Ясеніна, Цоя… На стале кампутар. Жытло вясковага інтэлігента.

Вацлаў ставіць імбрык. Заварваю каву. Пачынаем гаворку.

- Помніш, ты мне прысылаў нататку пра мальца з Харошай Елі, у якога прэзідэнт быў хросным?..

- Так.

- Я спытаўся ў адной жанчыны адтуль, яна гэтага чалавека помніць. Памёр ён ужо.. Але ён гэтым не хваліўся. Пры Сталіне пахваліся ты – звязуць на Сібір..

Мы размаўляем пра пакінутыя вёскі, памерлых людзей, разбураныя будынкі. Пра сённяшні дзень краю няма чаго гаварыць – і так усё ясна, і так кідаецца ў вочы. Але размовы пра старое – таксама змрочныя.

- Ты бачыў, што засталося ад вёскі П..?

- Так. Дзве хаты, пустыя.

- Дык яны засталіся, бо ўладальнік адмовіўся зносіць. Сельсавет цісне, каб зносіў. А хата, што на канцы, 1906 года пабудовы. Колькі ўладаў яна перастаяла! Гаспадар спадзяецца, што яшчэ і Лукашэнку перастаіць (смяецца). А другая хата – гэта радня ягонай жонкі, Пігулеўскія..

- Пігулеўскія? З гэтай вёскі быў такі Пігулеўскі, ён жыў у Латвіі. У міжваенны час быў беларускім дзеячам, адзін час нават паслом у латыскім сойме. Можа, радня?

- Ты мне пісаў пра яго. Я пытаўся ў людзей, ніхто не помніць. Паўміралі ўжо людзі, якія помнілі… І пра Альховы Ручай, што ты мне дакумент дасылаў, я пытаўся ў чалавека з Валодзек – ён сказаў, што ніколі не чуў…

Мне пара ў дарогу. Планую даехаць са спадарожным ветрам да Крулеўшчыны, каб там сесці на дызель Полацк – Маладзечна і вярнуцца назад.

- Заязджай, не забывайся, - кажа мне Вацлаў.

Я еду праз Пятровічы. У 1932 годзе ў вёсцы было 28 хат. Цяпер – дзве. Пустыя. Прыкмячаю, што няма ўжо крыжа. Згніў, і новы не паставілі.

Валодзькі. Паводле інвентара XVIII стагоддзя, тут жыў Васіль Шыталь. Мой далёкі продак у прамой лініі. Ужо пасля апошняй вайны мой дзед Віктар Шыталь, які нарадзіўся ў Валодзьках, прыйшоў на прымакі ў вёску Вешняе. Раней у Валодзьках былі сельсавет, школа, клуб, бібліятэка, крама. Цяпер – няма нічога. Толькі аўталаўка і аўтобус прыходзяць з Докшыц, і цягнік прыпыняецца.

За Казламі на правы бок бачу Жалюбчыкі. Юльян Змітровіч з Жалюбчыкаў вучыўся ў гімназіі імя Люблінскай уніі ў Глыбокім, пісаў краязнаўчыя артыкулы ў гімназічны часопіс “Ziemia Dziśnieńska”. У 2004 годзе, быўшы вучнем 8-га класа, я заехаў на гэты хутар і пазнаёміўся з яго гаспадаром Уладзімірам Зьмітровічам, 1918 года нараджэння. Ён расказаў мне шмат цікавага пра мінулае гэтых мясцінаў.

На левы бок – Варганская гара. Яна была тут дванаццаць тысяч год таму, ад апошняга ледавіка. У ІІІ-IV стагоддзях пасля нараджэння Хрыстова на ёй было ўмацаванае гарадзішча. Пазней каля яе падножжа было селішча, на якім археолагі адкапалі печ, у якой выплаўлялі жалеза з балотнай руды. І калі памруць апошнія жыхары ў навакольных вёсках, Варганская гара будзе ўзвышацца над апусцелым наваколлем.

Міхнаўшчына. Маёнтак Рудамінаў. Ліпы, і тоўсты дуб, які перастаяў многія ўлады.

Верацеі. Родная вёска эміграцыйнага пісьменніка Кастуся Акулы. Ён напісаў раман-трылогію “Гараватка”, сюжэт якога заснаваны на падзеях, што адбываліся ў родных мясцінах. У родных мясцінах раман чыталі лічаныя людзі, у бібліятэках яго няма. На вясковай вуліцы я не сустрэў ніводнага чалавека. Толькі малы чорны сабачка выскоквае з нейкага двара, бяжыць за мной і звягае.

Крулеўшчына. Мястэчка пры вузле чыгунак. Тут віруе жыццё. Прынамсі, гэтак здаецца пасля паездкі па мёртвых вёсках. Каля вакзала дзве новыя крамы – “Залаты колас”, фірмовая Глыбоцкага камбікормавага завода, і “Аўтазапчасткі”. На станцыі – некалькі рамонтных цягнікоў. Соўгаюцца па шляхах лакаматывы. На вакзале пасажыры чакаюць сваіх цягнікоў. Ходзяць туды-сюды рабочыя чыгункі.

Я стаю перад вакзалам, аж пакуль не паказваецца маладзечанскі дызель.

Крыніца: "Наша Ніва".

Крулеўшчына: міжваенныя будынкі, старыя рэйкі, зарослыя хмызняком могілкі - падарожныя нататкі Кастуся Шыталя

$
0
0

Учора зноў вандраваў. Напісала сяброўка Аленка, прыехала павандраваць па нашай старане. Вырашыў з'ездзіць з ёй у Крулеўшчыну.

Сустрэліся на докшыцкай кальцавой, спадарожнай машынай паехалі. Па дарозе расказваю ёй пра двор у Барсуках, дзе ў 1700 годзе была каталіцкая капліца. Пра Порпліскі Двор - паказваю дом і каменную стайню майго прадзеда.

Пайшлі на чыгунку. На агароджы мосту спыняюся, каб разгледзець старыя рэйкі, з якіх гэтая агароджа зробленая. Знаходжу расейскую рэйку 1916 года, і дзве рэйкі 1943 года з надпісамі па-англійску. Падобна, яны трапілі ў СССР падчас ІІ Сусветнай вайны па лэнд-лізу.

У Янушэве, на праездзе, што злучае Хітрую і П'яную вуліцы (так іх завуць людзі, афіцыйна гэта нейкія там Савецкія завулкі) фатаграфуем "шкілет"ад грузавога аўтамабіля "Калхіда", даволі рэдкай машыны часоў СССР.

Маёнтак Янушэва даўней належаў Зяновічам. Яго мог закласці полацкі суддзя Януш Зяновіч – які ў 1699 годзе фундаваў звон для Замошскага касцёла, што зараз захоўваецца ў полацкім краязнаўчым музеі. Ад маёнтка засталіся тры сажалкі, яны ўзгаданыя ў дакументах яшчэ 1784 года. Сажалкі абсаджаныя чорнай вольхай. Мы аглядаем невялікі бетонны шлюз у месцы, дзе з сажалак выцякае ручай. Шлюз гэты, можа, яшчэ міжваенны. Ручай упадае ў рэчку, якая ў 1784 годзе названая Замшанка, а на сучасных мапах падпісаная як Чорная.

У ХІХ стагоддзі Янушэва перайшло ад Зяновічаў да Рудамінаў.

Заходзім у краму, якая займае памяшканне ў саўгаснай канторы. Заўважаем уключаны ў сетку электрычны імбрык. – Ці можаце заварыць кавы? – пытаюся ў магазіншчыцы. – Для вас – заварым, адказвае. П’ем з Аленкай каву, ямо бабруйскую халву ў шакаладзе. Потым аглядаем старую гаспадарчую пабудову – драўляную з цаглянымі шуламі – і вяртаемся ў Крулеўшчыну.

У Крулеўшчыне фатаграфуем чыгуначнае дэпо. Кантора дэпо месціцца ў міжваенным драўляным будынку, збудаваным у характэрным для таго часу стылі. Корпус, дзе стаяць лакаматывы пабудавалі ў 1943-1944 гг. немцы. Мой дзед працаваў на той будоўлі. Пад прымусам, вядома.

Мы не заходзім на тэрыторыю дэпо, фатаграфуем з-за плоту. Тым не менш, за намі пільна назірае работнік дэпо, дастае тэлефон і кудысьці тэлефануе. Побач, на тэрыторыі мясцовага аддзела Дорводаканала, усталяваныя водаразборная калонка з кляймом варшаўскай фабрыкі, нейкія старыя гідратэхнічныя дэталі, кран для запраўкі паравозаў. Паглядзець зблізку не можам, бо тэрыторыя ў выходны дзень зачынена.

Ідзём на вуліцу, якую пасля вайны называлі Кулея. Магчыма, пры Польшчы яна называлася Kolejowa – Чыгуначная. Там вялізны драўляны будынак Oddziału Drogowego Królewszczyzna, і два міжваенныя жылыя дамы з высокімі дахамі.

За мястэчкам – могілкі польскіх вайскоўцаў 1919 і 1920 гадоў. Але ёсць магілы, пазначаныя “суwil” – грамадзянская асоба і “uciekienier” – уцякач. Выпадковыя ахвяры вайны – ці ахвяры бальшавіцкіх забойстваў? Могілкі грунтоўна адноўленыя ў апошнія гады, за гэта польская амбасада ўзнагародзіла мясцовага ксяндза ордэнам.

Ідзём на вакзал. Вакзал збудаваны ў 1950-я па тыповым праекце. Такія ж вакзалы, як у Крулеўшчыне – у Івацэвічах і на станцыі Брэст-Палескі. Ядзём сала з чорным хлебам. На сцяне вакзала каля дзвярэй надпіс: “Выхад у горад”. Па-беларуску. Расклад таксама на беларускай мове, у ім няма недарэчнай назвы “Круляўшчызна”. Крулеўшчына!

Падмацаваўшыся, спяшаемся далей. Ідзём да падмурка старога касцёла, які быў асвечаны ў 1931 годзе. Фатаграфуем будынкі, якія былі збудаваныя пры Польшчы і пры цары. Стаяць і цяпер, вылучаюцца сваёй адметнай архітэктурай. Падмурак касцёла з магутных камянёў. Саветы разабралі касцёл, а падмурак не кранулі.

Трохі далей – каталіцкія могілкі. Заснаваныя ўжо ў 1930-я. Цяпер цалкам зарослыя хмызняком. На іх даўно ніхто не хаваецца. Людзей, якія жылі ў Крулеўшчыне перад вайной, раскідала па свеце. Нехта загінуў у сталінскіх лагерах, нехта па вайне ўцёк ад сталінскага рэжыму ў Польшчу. Няма каму цяпер глядзець за магіламі. З усіх могілак толькі адну магілу цяпер даглядаюць. Сельсавету да могілак, мусіць, няма справы, а каталіцкай парафіі – няма сілаў. На Імшу цяпер прыходзяць у нядзелю чалавек пятнаццаць, і то пераважна жанчыны пенсійнага веку. А цяпер католікаў хаваюць пераважна на агульных могілках у Дубоўскіх.

Спехам вяртаемся. Назіраем за тым, як цеплавоз М62 – “муха” – робіць манеўры штуршкамі. Работнік чыгункі расчапляе вагоны, цеплавоз штурхае іх і раптоўна тармозіць. Адчэплены вагон павольна па інэрцыі коціцца на той шлях, куды пераведзеная стрэлка. Іншыя работнікі чакаюць яго, каб затармазіць башмакамі.

Вяртаемся на станцыю. Праз некалькі хвілін падыходзіць дызель Полацк – Маладзечна. Аленка ездзе да Порплішча, дзе мае лавіць спадарожную машыну на Мінск. Я – у Параф’янава.

Тэкст: Кастусь Шыталь. Фота: Алена Паўлоўская.

Калі збудаваны і як выглядаў раней будынак Глыбоцкага РАУС

$
0
0

Цяпер ведаем і тое, калі пабудаваны пастарунак паліцыі ў Глыбокім. У віленскай газэце "Słowo" Nr. 107, 11.05.1929 была апублікаваная абвестка аб тэндары на будаўніцтва пастарунка.

Узвесці такі будынак маглі за адзін будаўнічы сезон, да восені 1929 года.

Вось так выглядаў пастарунак даўней. Цяпер у гэтым, спаскуджаным пераробкамі, будынку месціцца Глыбоцкі РАУС. Туды перыядычна выклікаюць глыбоцкіх журналістаў, каб скласці на іх чарговы пратакол.

Зрэшты, і ў міжваенны час, прынамсі адзін глыбоцкі журналіст не мінуў гэтага будынка. Я маю на ўвазе рэдактара газэты "Echo Głębockie"Уладыслава Мазура, які ў 1936 годзе быў арыштаваны за падробку векселяў.

Споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Драўніцкага - педагога, вядомага ў Беларусі краязнаўца.

$
0
0
  • Ян Драўніцкі
  • Ян Драўніцкі з жонкай Каралінай

Ён нарадзіўся 6 мая 1932 года ў вёсцы Гвоздавічы, Камайскай гміны, Свянцянскага павета (зараз Пастаўскі раён) у сям’і селяніна-аднаасобніка. Скончыў Камайскую сямігодку (1948), Пастаўскае педвучылішча (1952), курсы выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры пры Аршанскім педінстытуце, факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1960, завочна). Працаваў настаўнікам беларускай і нямецкай мовы Клюшчанскай НСШ (1952 – 1953), дырэктарам Маласырмежскай НСШ (1953 – 1954), дырэктарам Вялікастаўпяняцкай НСШ (1957 – 1958), дырэктарам Куцькаўскай НСШ (1958 – 1993). Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатнік Народнай асветы СССР і БССР. За плённую працу ўзнагароджан двума медалямі, некалькімі ганаровымі граматамі, у т.л. Вярхоўнага Савета БССР. З 1992 года на пенсіі.

Аўтар кніг «Мая Віленшчына» (2004), «Мястэчка пры Полацкім тракце” (2005), «Касцёл у Канстанцінаве» (2005), “Пацеркі хваляў і соснаў бурштын”(у сааўт. 2005), “Былыя сядзібы і паркі Паазер’я (Мядзельшчына)” (у суаўтарстве з М. Гіль) – Паставы, “Сумежжа”, 2008; “Прафесар музыкі з Камай” – Паставы, “Сумежжа”. 2008, - 24 с.; “Смарагдавы край” – Мінск,, 2011. – 184 с.; “Спадчына Міжазер’я” (даведнік) 2013 г.; “Тутэйшая” (Гелена Ромер-Ахенкоўская) - Паставы, “Сумежжа”, 2013; ”Мастакі з дынастыі Ромераў” – Паставы, “Сумежжа”, 2013, “У мядзведжым кутку” – Паставы, “Сумежжа”, 2015,- 112 с.; “На правабярэжжы Страчы” – Паставы, “Сумежжа”, 2015, - 100 с.; “Наваколле Сарачанскіх азёр” - Паставы, “Сумежжа”, 2015, - 100 с.; “Пастаўская Беларуская настаўніцкая семінарыя 1942 - 1944” – Паставы, “Сумежжа”, 2016, - 104 с. Укладальнік зборнікаў «Легенды Нарачанскага краю» (2007), “Легенды і паданні Нальшчанскага Паазер’я” - Паставы, “Сумежжа”, 2015, - 108 с.; разам з Т. Якубоўскай кнігі “Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі” – Мінск, “Тэхналогія”, 2015, - 140 с.; “Мы памятаем! Мы ганарымся!” 2015 г. Неўзабаве будзе выдадзена новая кніга “Пастаўскае педагагічнае вучылішча ў люстэрку часу (1944 – 1954)”.

Аўтар шматлікіх артыкулаў у кнігах “Памяць” Астравецкага, Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў. У перыядычным друку надрукаваў шэраг літаратуразнаўчых артыкулаў.
Жыве ў в. Камарова Мядзельскага раёна.

Землякі з Пастаўшчыны жадаюць пану Яну і спадарожніцы яго жыцця пані Караліне моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабрабыту, яшчэ больш унукаў, і плёну ў творчасці на ніве краязнаўства.

75-годдзе памяці ахвярам расстрэлу мірных жыхароў у Лынтупах

$
0
0

20 траўня споўнілася 75 гадоў з дня расстрэлу фашыстамі ў мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна мірных жыхароў. У гэты жалобны дзень грамадскія актывісты - нешматлікія нашчадкі тых, чые сваякі былі расстраляныя, зрабілі прыборку на брацкай магіле, што на вуліцы Галубкова, усклалі вянок, прачыталі малітву і запалілі зніч у памяць аб расстраляных. Як ні парадаксальна, і як прыкра, але відаць людзі забыліся пра гэтую дату і больш ніхто сюды ў гэты дзень не з’явіўся. Такая ў нас памяць аб продках!

А зараз распавядзем, што адбывалася тады ў тым далёкім 1942 годзе:

Вясной 1942 года з’яявіліся на Віленшчыне першыя невялікія савецкія партызанскія атрады. Паводле савецкіх крыніц, 20 траўня 1942 года атрад Фёдара Маркава, правёў адну з першых аперацый у раёне Лынтуп на дарозе ў Свянцяны. Была зроблена засада на легкавы аўтамабіль. У ходзе аперацыі былі забіты: Крыль – шэф нямецкай жандармерыі Віленскага краю, Ё. Бек - Гебітскамісар і яго памочнік. Была параненая перакладчыца Ракоўская, якая ехала ў гэтым аўтамабілі. Вось як расказваў пра правядзенне гэтай аперацыі яе ўдзельнік Уладзімір Савулевіч, які пазней стаў начальнікам штаба брыгады імя Варашылава:

“У траўні 1942 года нам стала вядома, што гебітскамісар Бек павінен са Свянцян ехаць у Лынтупы. Мы вырашылі ліквідаваць яго. Сувязным далі заданне ўдакладніць час паездкі Бека. Сталі падбіраць людзей для гэтай аперацыі. У групу ўвайшлі Маркаў, я, Смірноў, Балюцкі і Малыгін.

Нашы сувязныя паведамілі, што 20 траўня 1942 года ў 7 гадзін раніцы Бек выедзе са Свянцян у Лынтупы. У гэты дзень у 4 гадзіны раніцы наша група лесам выйшла да дарогі. Размясціліся ў старых акопах, якія засталіся з часоў першай сусветнай вайны, і ўжо выглядалі малымі канаўкамі, зарослымі кустамі. Аперацыя вырашана было праводзіць наступным чынам: я з карабінам, знаходзячыся ў акопе, пры з’яўленні машыны павінен выскачыць і стрэліць у шафёра; Маркаў і Балюцкі знішчаюць тых, хто сядзіць у машыне; Смірноў і Малыгін знаходзяцца на ўзлеску з боку Свянцян, каб, як толькі з’явіцца ахова, зрабіць некалькі стрэлаў, затрымаўшы яе на некаторы час.

Каля 8 гадзін раніцы мы ўбачылі хутка ідучы легкавы аўтамабіль. Метраў з дваццаці я стрэліў у шафёра. У гэты момант Маркаў і Балюцкі адкрылі агонь па гітлераўцах, якія сядзелі ў машыне. Шафёр хутка адкрыў дзверы кабіны і, кульгаючы, выскачыў на дарогу, таму што я папаў яму ў нагу. Ён хацеў уцякаць у лес, але я зрабіў два стрэлы ў спіну, і ён паваліўся. Былі забітыя Бек і шэф Віленскай акругі Крыль.

Забраўшы зброю, дакументы. Абмундзіраванне, мы падпалілі машыну і пайшлі ў лес. Прайшоўшы метраў дзвесце, убачылі, што лес скончыўся і пачалося ворыва. Да наступнага лесу яго аддзяляла прыкладна метраў пяцьсот. Нас магла заўважыць ахова, якая крыху спазнілася да месца здарэння. Мы спыніліся на ўзлеску. Пачуліся крыкі немцаў на месцы забойства Бека. Мы былі ўпэўнены, што гітлераўцы ў гэты лес не пойдуць, паколькі ён невялікі, а пойдуць у той, які цягнецца ў бок Вільні. Хвілін праз трыццаць пачулі трэск галінак. Заляглі, насцярожыліся. Побач са мной ляжаў Маркаў. Мы былі ўпэўнены, што гэта прачэсвалі лес немцы. Але перад намі паказаліся … каровы. Іх было каля дваццаці. Ззаду ішоў пастушок гадоў дзесяці і трымаўся за левае вуха, з якога цякла кроў.

- Гэта вы спалілі нямецкую машыну, я знаю, - сказаў хлопец.
- А што там робіцца? – спыталіся мы ў яго.
- Шмат немцаў панаехала. Ланцугом ідуць у вялікі лес. Там я пасвіў кароў.

Адзін фашыст падышоў да мяне, схапіў за вуха і рвануў яго. Сказаў, каб я гнаў кароў у маленькі лес.

Мы вырашылі, схаваўшыся ў статку кароў, непрыкмечанымі прайсці ў другі лес. Так і зрабілі. Затым папрасілі хлопчыка, каб яго бацька прынёс нам крыху паесці. Прыкладна праз паўгадзіны хлопчык вярнуўся з бацькам, які прынёс харчы. Мы паелі і па лесу накіраваліся ў Навасёлкі, да Івана Васільевіча, дзядзькі Маркава. Каля хутара ў лесе схавалі партфель Бека з дакументамі.

Калі мы распраналі Бека, Малыгін заўважыў на яго руцэ брыльянтавы пярсцёнак. Ён сняў яго. Ведаючы, што немцы будуць нас праследаваць, вырашылі “бекаўскі” пярсцёнак прадаць і на выручаныя грошы купіць сабе харчоў. Гэта было даручана зрабіць стрыечнаму брату Маркава Васілю.

Маркаў, я, Малыгін, Балюцкі зайшлі ў гумно і там вырашылі адпачыць. Вечарам Балюцкі пайшоў дадому, сказаў, што ён мясцовы жыхар і ніхто не ведае аб яго ўдзеле ў аперацыі. З ім пайшлі Малыгін і Смірноў. Мы з Фёдарам засталіся начаваць у гумне. На світанку я выйшаў з гумна і ўбачыў групу гітлераўцаў, якія накіроўваліся ў наш бок. Наперадзе іх ішоў чалавек у цывільнай вопратцы.

- Федзя, немцы! – крыкнуў я.
-
Прыкрываючыся гумном, мы пабеглі ўздоўж вёскі да балота, якое цягнулася да Міхалішак і далей да Вільні.

Як высветлілася пазней, Васіль, сямнаццацігадовы хлопец, зайшоў па дарозе на вечарыну і вырашыў патанчыць. Для значнасці надзеў “бекаўскі” пярсцёнак. Немцы, якія хадзілі ноччу па вёсцы, зайшлі на святло і музыку. Адзін з іх убачыў у танцора брыльянтавы пярсцёнак з фашысцкай свастыкай. Відавочцы распавядалі, што гітлеравец, расштурхаў танцуючых, падышоў да Васіля і ўдарыў яго рукаяткай пісталета па галаве. Хлопец заваліўся і доўга не мог прыйсці да прытомнасці. Калі пад раніцу ён апрытомнеў, гітлераўцы сталі здзекавацца над ім, выпытваць, адкуль у яго пярсцёнак. Васіль не вытрымаў пабояў і прызнаўся. Пад дулам пісталета яго прымусілі весці да месца, дзе мы адпачывалі… “

Польскія крыніцы (рапарт каменданта Віленскай Акругі Арміі Краёвай) падаюць, што аперацыя была праведзеная 19 траўня паміж 9.00 і 10.00 на дарозе Старыя Свянцяны – Лынтупы, каля вёскі Выгода. Загінулі тры афіцэры: Крэйскамендант Бек і два Зондэрфюрэры. Тая крыніца інфармуе, што забойства немцаў “праўдападобна выканалі савецкія партызаны з мэтай стварэння прэцэдэнту для разлікаў з намі”.

Рапарт Камандавання Віленскай Акругі Арміі Краёвай данасіў, што некалькі гадзінамі пазней вайсковыя фармаванні і Гестапа арганізавалі пагром палякаў у Старых Свянцянах, расстраляўшы ў памяшканнях і на вуліцах 200 чалавек, пераважна з польскай інтэлігенцыі, у тым ліку двух польскіх ксяндзоў – кс. Баляслава Базевіча, пробашча касцёла ў Новых Свянцянах, і кс. Яна Наўмовіча, школьнага прэфекта. Далей, паводле заўчасна падрыхтаваных спісаў, адбыліся арышты каля 1000 чалавек. Арышты адбыліся нават у мясцовасцях адлеглых ад месца выпадку за 50 – 60 км, такіх як Кямелішкі, Тверач, Відзы, Гадуцішкі. Пасля прывядзення 20 і 21 траўня ў Лынтупы, Старыя і Новыя Свянцяны арыштаваныя былі замардаваныя. У вёсцы Каптаруны (зараз Пастаўшчына) выбілі ўсіх мужчын.[…] Афіцыйнае паведамленне пададзенае ў прэсе на 400 чалавек не стасуецца з праўдай”.

Агульная лічба забітых падчас той аперацыі дасягала каля 1200 чалавек. У сувязі з забойствам каля Лынтуп трох немцаў у Вільні былі расстраляныя 150 вязняў – палякаў.

Як бачым, гэта акцыя з боку партызан была напраўленая на “раскручванне” (як зараз модна казаць) партызанскага руху на Віленшчыне, які ў той час амаль не існаваў. Але гэта “раскрутка” каштавала вельмі дорага, цана якой – больш тысячы ні ў чым не вінных мірных жыхароў. Далейшыя высновы рабіце самі…

Фэст у Будславе вачыма праваслаўнага аўтара пачатку ХХ стагоддзя

$
0
0

У часопісе “Вестникъ Виленскаго Свято-Духоваго Братства” №13-14 за 1912 год знайшоўся артыкул пра фэст у гонар Маці Божай у мястэчку Будслаў Вялейскага павета (цяпер Мядзельскага раёна). Аўтар апісвае многія страчаныя традыцыі Будскага фэста - ахвяраванне васковых фігурак, прынашэнне ільну, воўны, палатна, наяўнасць жабракоў.

Да 1990-х Будслаў не быў агульнакраёвай святыняй. Будскі фэст быў важнай, але мясцовай рэлігійнай падзеяй. На фэст ішлі, ехалі коньмі і каталікі і праваслаўныя з акругі ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Духавенства не ладзіла пілігрымкі – людзі выбіраліся на фэст сем’ямі, раднёй, вёскамі.

У той час галоўным цэнтрам пілігрымак у былым Вялікім Княстве Літоўскім была Вільня з яе Вострай Брамай і Кальварыяй. Пра фэст у Будславе амаль не пісалі газеты, хоць навіны з мястэчка часта траплялі на іх старонкі. Таму гэтая карэспандэнцыя ўнікальная.

Тэкст карэспандэнцыі прыведзены да нормаў сучаснай рускай мовы. Дата фэста пазначана па юліянскім календары, які быў афіцыйны ў Расійскай імперыі.

М-ко Будслав, Вилейского уезда. “Католический фэст”.Ежегодно 21 июня м. Будслав принимает необычайно праздничный вид. В этот день все католическое население, на сотню верст в окружности, спешит в будславский костел на поклонение местночтимой иконе Божией Матери. В числе богомольцев огромное большинство белорусов-католиков и православных – из соседних уездов Виленской и пограничной Минской губернии. В прежние годы на “фэст” прибывало от 3 до 4 тысяч белорусов, в настоящем году съехалось до 8-ми тысяч человек.

“Цудовная” икона помещается над главным алтарем. Обыкновенно она закрыта копией-иконой в раме, поднимающейся и опускающейся особо приспособленным блоком. Открывается она только в день “фэста” и во время мши в “молодзиковую неделю” (первое после новолуния воскресенье). Во всякое остальное время открытие святыни обусловлено известными расходами со стороны прихожан. Такса вырабатывается настоятелем и всецело зависит от его личного усмотрения, так как доход от этой операции поступает в его пользу. Более всего открытие иконы практикуется при бракосочетаниях. Если за брак платят 10 и более рублей, икона открывается, в противном случае венчание совершается при закрытом лике.

Обращает на себя внимание особый, мало кому известный, вид торговли религиозными амулетами, заключающимися в восковых дутых фигурах мужчины, женщины, ребенка, органов человеческого тела, крупного и мелкого скота. Страдающие теми или иными недугами мужчины и женщины, у которых умирают дети, не ведется скотина, охотно покупают эти символы и с молитвою на устах приносят в дар к подножию иконы Божией Матери. Сюда же складываются все продукты крестьянского труда, в виде полотна, льна, овечьей шерсти и проч., в такой огромной массе, что прислужники не успевают убирать это добро в “закрыстыю”, для чего тут же у алтаря приспособлен особый блок, при помощи которого тюки приношений препрождаются через сквозное окно в старый пустой костел, рядом расположенный. По рассказам старожилов такие приношения лет 20 тому назад, не исключая и денежных “на мшу”, доходили до 8-ми тысяч в день. В последнее время цифра эта пала до 2 тысяч.

Непременною принадлежностью будславского “фэста” является целая армия нищей братии, которой в м. Будслав прибывает к 21 июня до 300 человек. Эта поющая, играюшая, вычитывающая на местных языках публика проводит день у паперти костела, ночь – под шалашами своих кибиток.

Большинство из них нищие – профессионалы, странствующие от “фэста к фэсту, от кермаша к кермашу” по приходам Виленской и Минской губерний. Среди них преобладают глубокие старики, старухи, безрукие и безногие калеки, уроды, хронически больные люди, все народ действительно нуждающийся.

И набожный белорус, поклонившись иконе и принеся посильную лепту к алтарю, считает своею обязанностью оделить всю нищую братию.

Редко кому удается видеть такую массу серого люда, наблюдать типичных белорусов, слышать их нетронутую в этом уголке родную речь.

И. Становский.

Архіўная публікацыя. Упершыню апублікавана на westki.info 16 студзеня 2016 года.

Як будаваўся касцёл у Параф'янаве - ФОТА

$
0
0

Калегі знайшлі фотаздымак касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Вілейскі павет, цяпер Докшыцкі раён) падчас яго будаўніцтва. Фота зроблена, імаверна, летам 1903 года. Яно знайшлося ў калекцыі фотаздымкаў Яна Балзукевіча, які ў пачатку ХХ стагоддзя зафіксаваў на здымках хрысціянскія храмы ў розных мясцінах Беларусі.

Касцёл пачаў будавацца ў 1899 годзе і быў скончаны ў 1904 годзе. Перад тым у Параф’янаве стаяў малы драўляны касцялок, асвечаны ў 1675 годзе. (Самы першы касцёл у Параф’янаве быў заснаваны ў 1624 годзе). У 1897 годзе ўлады Расійскай імперыі скасавалі забарону на будаўніцтва і рэканструкцыю касцёлаў, і ў Беларусі пачалося масавае будаўніцтва каталіцкіх святыняў.

Аўтарам праекта касцёла ў Параф’янаве, збудаванага ў стылі неабарока, быў Тадэвуш Раствароўскі. Ён таксама праектаваў палац Бішэўскіх у Лынтупах і касцёл у Лынтупах, галоўным фундатарам якога быў Бішэўскі. Падабенства архітэктуры касцёлаў у Параф’янаве і Лынтупах кідаецца ў вочы пры першым позірку.

Касцёл у Параф’янаве быў асвечаны 20 лістапада 1904 года. Яго асвяціў ксёндз пралат Ян Курчэўскі з Вільні (аўтар гістарычнай манаграфіі “Biskupstwo wileńskie”). Ён жа звярнуўся да вернікаў з казаннем. Першую Імшу адслужыў ксёндз дзекан Дулько з Дунілавічаў. Пра гэта паведамляў варшаўскі тыднёвік “Gazeta Swiąteczna” №50 за 1904 год.

Стары касцёл на час будаўніцтва быў адсунуты ўбок, у ім адбываліся набажэнствы. Паводле найстарэйшых жыхароў, той касцёл быў разабраны недзе каля 1925 года.

Новы касцёл быў адабраны і зачынены ў 1962 годзе, яго выкарыстоўвалі як склад саўгаснага бровара. У 1988 годзе ўлады яшчэ Савецкага Саюза вярнулі касцёл вернікам, і 2 лютага 1989 года, на Грамніцы, там была адслужана першая Імша.


Што яшчэ можна адзначаць у Глыбокім 3 ліпеня

$
0
0

Акрамя таго, што 3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад нацыстаў, у гэты дзень можна ўспомніць яшчэ адну важную для Глыбокага падзею.

3 ліпеня 1735 года біскуп Ежы Анцута кансэкраваў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары кармелітаў. Перабудаваны перад тым, ён стаў адным з найбольш ранніх помнікаў віленскага барока.

Цяпер у гэтай святыні моляцца праваслаўныя. Незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, гэтая святыня застаецца самым велічным і прыгожым гістарычным будынкам у Глыбокім, яго дамінантай, сімвалам і таямніцай.

На фота: фрагменты каменнай пліты з надпісам у гонар кансэкрацыі касцёла.

Эмілія Шавэла з Дрысвятаў распавядае пра гісторыю свайго касцёла

$
0
0

Мясцовая краязнаўца зрабіла гэта падчас біскупскай візітацыі ў парафію ў нядзелю, 9 ліпеня.

А гісторыя храма і парафіі вельмі багатая. Спачатку касцёл размяшчаўся на востраве Замак, потым храм быў пабудаваны на беразе возера Дрысвяты. Войны не шкадавалі святыню, і яна не адзін раз была знішчаная. Але вернікі зноў аднаўлялі свой храм.

Сто гадоў таму, падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту. У выніку гэтага будынак касцёла быў цалкам разбураны. Але ў 1927-1929 гадах ён быў адноўлены на ранейшым месцы.

Храм пацярпеў і ў часы ваяўнічага атэізму, але ўсё ж захаваўся. Захаваўся дзякуючы неабыякавым людзям, якія на пачатку 90-х пачалі яго аднаўленне. Працы працягваюцца і зараз.

А пра гісторыю касцёла лепш паслухаць саму Эмілію Лявонаўну, якая распавядае яе вельмі цікава.

Адметна тое, што ўсё у храме зроблена з густам, у адным стылі.

-

-

-

-

-

-

-

-

-

-

А вось цяжкія званы падымаць на вежу не асмеліліся, каб не павялічваць нагрузку на драўляную канструкцыю. Таму званіцу зрабілі асобна.

-

Касцёл стаіць на высокім месцы і глядзіцца вельмі прыгожа.

-

-

З касцельнай тэрыторыі добра бачна Ігналінская АЭС, якая, дзякуй Богу, ужо не працуе. А вось Астравецкая яшчэ толькі будуецца…

-

Запрашаем валанцёраў у археалагічны летнік на Мядзельшчыне

$
0
0

У археалагічны летнік, які адбудзецца 24.07—6.08 у вёсцы Наўры, Мядзельскага раёна, ёсць некалькі месцаў для валанцёраў.

Арганізатар летніка: Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Тэма: Даследванне крывіцкіх курганаў ХІ-ХІІ ст.ст. каля вёскі Наўры, Мінская вобласць (120 км ад Мінска).

Кіраўнік летніка: Мікалай Плавінскі, кандыдат гістарычных навук.

Тэхнічны каардынатар: Юрый Меляшкевіч, кіраўнік турыстычнай секцыі Таварыства аховы помнікаў.

Даезд: арганізатары дапамагаюць як цэнтралізаваным даездам з Мінска так і асабістым транспартам. Маршрутнае злучэнне з Мінскам добрае.

Харчаванне: арганізатары забяспечваюць цэнтральзавана.

Умовы: пажадана мець з сабой намёт і спальнік, абавязкова наяўнасць працоўнай вопраткі і абутку.У час летніка прадугледжана культурніцкая праграма і экскурсія для ўсіх цікаўных.

Усе пытанні можна задаць праз кантакты: +375 29 1694811 і meliashkevich@gmail.com (Юрый Меляшкевіч)

Рэгістрацыя на летнік праз спасылку.

Самая таямнічая капліца Беларусі стаіць проста пасярод лесу — казачныя ФОТЫ

$
0
0

Цяжка паверыць, што на здымках вядомага фотамастака Віктара Малышчыца беларуская капліца, настолькі нерэальна яна выглядае. Стаіць капліца проста пасярод лесу ля амаль нежывой вёскі Дубок недалёка ад берага Віліі.

Збудавалі яе ў 1929 годзе, капліцы няма яшчэ і ста гадоў. Амаль увесь час яна зачыненая. Святая Імша тут праходзіць раз на год, у першую нядзелю ліпеня падчас штогадовага фэсту, на які ў лясны гушчар да капліцы з’язджаюцца вернікі. Электрычнасці, дарэчы, тут няма.

1

1

«Памятаю, памучыўся, пакуль адшукаў гэтае месца, — прыгадвае Віктар Малышчыц. — А ў вёсцы і не было ў каго запытацца — ніводнай жывой душы. Зусім выпадкова на яго наткнуўся. Стаіць капліца крыху збоку ад Дубка, непадалёк ад берага Віліі. Там яшчэ па дарозе можна ўбачыць вельмі стары развалісты тоўсты-тоўсты дуб. Дарэчы, заўважыў вось што. Па Віліі сплаўляецца шмат байдарачнікаў, і ў іх на картах гэтая капліца нанесеная. Многія з іх спыняюцца, прыходзяць да капліцы».

1

Трэба сказаць, што здымкі Малышчыц зрабіў год таму. З новым дахам капліца выглядае зусім інакш.

1

1
Фота catholic.by

Гэтыя фота зробленыя падчас сёлетняга фэсту, што прайшоў тыдзень таму.

А вось старыя фота капліцы, якія адшукаў Кастусь Шыталь.

1

1

В центре Полоцка, рядом с райисполкомом, разрушается памятник архитектуры

$
0
0

Бывший Дом Красной Армии (позже — Дом офицеров) в Полоцке выстоял в войну, но вот уже много лет на глазах у всех беспомощно разрушается. Этот монументальный дворец и сегодня выглядит солидно. Занимая уютный уголок в историческом центре, здание все так же тянется ввысь высоченными колоннами, украшенными лепниной. Подойти ближе к памятнику архитектуры нельзя — красная ленточка преграждает путь. На двери надпись: «Опасная зона!». По всему видно: не то что войти внутрь, но и стоять поблизости действительно опасно — стены потихоньку разрушаются, колонны осыпаются, лепнина падает. На высоких стенах и карнизах начинают расти деревья. О судьбе здания подробнее узнала «СБ Беларусь Сегодня».

Вот такая история

Пока издали делаю фото, подходит пенсионерка Софья Власова. Коренная полочанка, пережившая войну, сетует, что в Великую Отечественную дворец выстоял, а вот теперь приходит в полную негодность:

— А ведь я сюда еще девчонкой на танцы бегала… Думаю, и сейчас бы такой красавец нашему городу-музею очень даже пригодился. Но пока, увы, лишь пугает туристов своей неухоженностью. Центр города, рядом — райисполком, главная площадь. Разве ж это по-хозяйски?!
На стене разрушающегося памятника — охранная табличка. На ней написано, что бывший Дом офицеров — историко-культурная ценность и любое причинение ему вреда карается по закону. Честно говоря, табличка выглядит насмешкой. Своими действиями люди не могут причинить вреда зданию больше, чем ему уже причинили время и бездействие тех же людей.

Заведующая научно-реставрационным отделом Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника Юлия Авчинникова не скрывает — в последние годы состояние памятника вызывает серьезную тревогу:

— Дворец построили в 1938 году в стиле классицизма. В Полоцке размещался военный гарнизон, здесь стояло много частей, а потому объект был востребован. Он чудом оставался целым и невредимым вплоть до 1944 года. Во время оккупации здание использовали фашисты под размещение своей администрации.

Когда началось освобождение, в городе и на подступах к нему шли жесточайшие бои. По разным данным, в Полоцке уничтожили от 80 до 96 процентов жилых построек. Практически древний город сровняли с землей. Пострадал и Дом Красной Армии — от него остались одни стены. И, тем не менее, буквально по кирпичику даже в то сложнейшее для страны послевоенное время его удалось восстановить.

В начале 2000-х дворец, который уже не был нужен военным, планировали передать на наш баланс под культурно-деловой центр. Даже готовили соответствующий проект, в обновленный дворец должны были переселиться краеведческий музей, Музей боевой славы, здесь хотели обустроить выставочные залы и реставрационные мастерские.

К сожалению, проект остался лишь на бумаге. А здание, которое является неотъемлемой частью общего ансамбля сталинского ампира в исторической части города, продолжает разрушаться.

1

Вид на город

В райисполкоме судьбой старого дворца в меру имеющихся сил и средств пытаются распорядиться по-хозяйски. Реконструкцию бывшего Дома офицеров сначала под музей истории города, а потом — под культурно-деловой центр с городским концертным залом включили в Комплексную программу развития Полоцка на 2008−2015 годы, утвержденную президентом. С учетом уникальной акустики и наличия оркестровой ямы этот вариант был более обоснован. Предусмотрели тогда и источники финансирования.

Объект передали на баланс культуры, проектно-сметную документацию откорректировали в 2014 году. В то время Дом офицеров уже полностью пустовал: за три года до того отсюда выселили последних «квартирантов» — учеников хореографического, хорового и эстрадного отделения детской школы искусств. Пришлось разбросать их по различным учреждениям. Причина? Находиться в аварийных помещениях, тем более детям, было уже небезопасно.

Начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Елена Астапова признается:

— Это огромное здание (его площадь свыше 4 тысяч квадратных метров) нам очень нужно. Но, к сожалению, сделать что-то своими силами город не в состоянии — слишком большие средства нужны для реставрации. Мы даже не можем провести его консервацию — бывший Дом офицеров не является строительным объектом, так как здесь и не начинали какие-либо строительные работы. В аварийном состоянии находятся кровля над зрительным залом вместимостью до 700 человек, другие участки. Стены трескаются, колонны разрушаются. Все, чем мы можем замедлить процессы разрушения, — включать зимой в режиме протапливания отопление помещений. За сохранностью объекта и предупреждением вандализма со стороны хулиганов круглосуточно следят четыре сторожа. Все это выливается в немалые деньги — только за минувшую зиму на тепло и охрану пустующего строения затратили свыше 30 тысяч рублей.

Мы не раз возвращались к проекту, рассчитывали возможные варианты приведения здания в порядок. Искали инвесторов. Пока решения проблемы не видим. Да, разваливающаяся на глазах монументальная постройка, расположенная рядом с райисполкомом, выглядит весьма неприглядно, горожане настроены критически, у туристов такая картина также вызывает недоумение, но мы надеемся, что в ближайшее время выход найдется. Тем более что на проект и его корректировку за эти годы уже потрачено около 350 тысяч рублей бюджетных средств из различных источников.

Слушать такие слова, честно говоря, и грустно, и обидно. Город-музей, который привлекает туристов, вовсе не красят современные развалины. Тем более что за разрушающимися стенами — важная часть истории белорусского народа, победившего в войне с фашизмом.

Официально

Александр Михалевич, заместитель председателя Полоцкого райисполкома по строительству:

— На реконструкцию бывшего Дома офицеров требуется около 7 миллионов рублей. В связи с тем, что после разработки проектно-сметной документации прошло уже более 3 лет, а здание подверглось еще более сильным разрушениям, стоимость работ может измениться. Но в любом случае таких денег в бюджете района нет, изыскать их с помощью спонсоров также проблематично.

Жыхар Наваполацка перадаў у музей сякеру, якой 4000 гадоў

$
0
0

Бронзавая сякера папоўніць экспазіцыю раздзела эпохі бронзы ў Краязнаўчым музеі Полацка. Жыхар Наваполацка Міхаіл Варанько перадаў у музей археалагічную знаходку, якой 4000 гадоў.

Сякера датуецца ІІ – пачаткам І тысячагоддзя да нашай эры, паведамляе сайт музея. У экспазіцыі ён стане першым металічным экспанатам, які адносіцца да бронзавага веку.

Знойдзены доказ, што на гары Гедыміна ў Вільні пахаваны Зыгмунт Серакоўскі

$
0
0

Папярэднія дадзеныя сьведчаць, што ў Вільні знойдзеныя парэшткі кіраўніка антырасейскага паўстаньня 1863 года Зыгмунта Серакоўскага, паведаміла Міністэрства культуры Літвы.

Парэшткі знайшлі на пляцоўцы гары Гедыміна археолягі Літоўскага нацыянальнага музэю. «Паводле папярэдніх зьвестак, адны з выяўленых парэштак, магчыма, належаць кіраўніку паўстаньня 1863 году Серакоўскаму», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства.

Як інфармуе міністэрства культуры Літвы, цяпер археолягі заканчваюць другі этап археалягічных дасьледаваньняў на гары Гедыміна. Быў дасьледаваны ўчастак плошчай 36 кв. м., зафіксаваныя гарызонты культурнага пласта да 1,1-2,7 мэтраў, бальшыня зь іх зьвязваецца зь Віленскай вайсковай крэпасью, якая існавала там у ХІХ стагодзьдзі. Знойдзеныя чатыры магілы зь сямю пахаванымі целамі, у трох магілах было пахавана па два целы.

Бальшыня целаў пахаваныя без належнай павагі, са зьвязанымі за сьпінай рукамі, аблітыя вапнай.

У адной падвойнай магіле знойдзеная куля, у іншых магілаў куляў ня выяўлена. Пры целах знойдзеныя дэталі адзеньня (спражкі рамянёў, гузікі, некалькі дробных фрагмэнтаў тканіны), асабістыя рэчы памерлых — мэдальёны рэлігійнага зьместу, крыжыкі.

Адзін зь мёртвых быў закапаны ў асобнай яме. Пры ім знойдзены мэдалік, а на правай руцэ — залаты пярсьцёнак з надпісам з унутранага боку: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.». Зыгмунт Серакоўскі быў жанаты з Апалёніяй Далеўскай (1841 — пасьля 1915), сястрою Тытуса Далеўскага, якую пасьля паўстаньня 1863—1864 выслалі ў Ноўгарад. З 1867 жыла ў Варшаве. Аўтарка ўспамінаў пра паўстаньне.

Як паведамляе міністэрства культуры Літвы, папярэднія дадзеныя сьведчаць пра тое, што ўсе выяўленыя парэшткі належаць удзельнікам паўстаньня, усе яны былі пакараныя сьмерцю.

Папярэдняе дасьледаваньне парэштак правяла антраполяг Віленскага ўнівэрсытэту Юстына Казакайце. Увесь антрапалягічны матэрыял перададзены для далейшага дасьледаваньня на катэдру антрапалёгіі мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. З увагі на абставіны пахаваньня целаў, можна абгрунтавана меркаваць, што ва ўсіх магілах пахаваныя мужчыны, якія загінулі гвалтоўнай сьмерцю.

Зыгмунт Серакоўскі быў адным з кіраўнікоў паўстаннья ў 1863-64 гг. У кароткім часе ён сабраў буйны атрад з 5 тысяч чалавек, але ў баі быў разьбіты ўрадавымі войскамі. Суд прысудзіў яму сьмяротнае пакараньне праз павешаньне. Серакоўскі быў пакараны ў 1863 годзе ў Вільні на Лукіскім пляцы.


Археолагі: царква святой Еўфрасінні Полацкай выглядала не так, як мы прывыклі ўяўляць

$
0
0

У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры працягваецца даследаванне галерэй, адкрытых падчас археалагічных і рэстаўрацыйных работ у Полацку. Яны былі прыбудаваныя да Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра. На думку старшага навуковага супрацоўніка расійскага Дзяржаўнага Эрмітажа Яўгена Торшына, галерэі маглі прызначацца для пахаванняў і здзяйснення памінальных службаў.

1
Фрэска ХІІ стагоддзя.

1

1
Пад сценамі археолагі знайшлі пахаванні розных стагоддзяў.

1

1

Пра тое, што побач з падмуркам Спаскага храма знаходзіліся галерэі, стала вядома падчас навуковай экспедыцыі, арганізаванай некалькі гадоў таму Полацкім дзяржаўным універсітэтам сумесна з расійскім Эрмітажам.

Спаса-Праабражэнская царква — гэта адзіны помнік гісторыі і культуры Полацкай зямлі канца X — першай трэці XIII стагоддзя, які ў поўным аб'ёме дайшоў да нашых дзён. Гэта самая старажытная пабудова на тэрыторыі манастыра. У царкве знаходзяцца дзве цесныя крыжападобныя келлі. У адной з іх (паўднёва-заходняй) жыла прападобная Еўфрасіння.

— Унікальнасць Спаскага храма ў тым, што ён захаваўся да нашых дзён амаль цалкам. На працягу гісторыі гэты будынак не рэстаўраваўся. Сёння тут праходзіць навуковая рэстаўрацыя, якая павінна даць уяўленне аб тым, як храм выглядаў першапачаткова і дапамагчы ацаніць стан пабудовы на сённяшні дзень, — паведаміў Яўген Торшын.

Навуковая рэстаўрацыя пачалася з раскопак каля сцен Спаскага храма для таго, каб высветліць як зроблены падмурак, а таксама ацаніць, у якім стане ён знаходзіцца. У выніку археалагічных работ ўдалося зрабіць унікальнае адкрыццё — знайсці сцены разбураных галерэй.

Галерэі былі пашыраныя ў ХІІ стагоддзі, шмат храмаў на тэрыторыі Русі былі імі акружаныя. Галерэі служылі для пахавання і там жа знаходзіліся невялікія прыдзелы, дзе маглі здзяйсняцца пахавальныя службы.

Па словах Торшына, гэтае адкрыццё змяніла ўяўленне пра тое, як выглядаў Спаскі храм.

— Будынак храма лічылі вытанчанай царквой, выцягнутай ўверх. Знаходка галерэі змяніла ўяўленне пра сілуэт гэтага храма, ён стаў больш урачыстым, манументальным, — сказаў ён.

Таксама падчас работ зробленыя яшчэ некалькі важных археалагічных адкрыццяў. Напрыклад, даследуючы акно ў келлі Еўфрасінні Полацкай, рэстаўратары выявілі, што гэта былі дзверы на другім паверсе. Але куды вялі гэтыя дзверы? Магчыма, у галерэю, сляды якой выявіў Яўген Торшын. Значыць, галерэя была двухпавярховай? У гэтым трэба разабрацца археолагам.

Нягледзячы на раскопкі і рэстаўрацыйныя работы, цалкам высветліць, як выглядалі гэтыя галерэі, немагчыма.

Рэстаўрацыйныя працы будуць працягвацца. Выяўленыя алтарная апсіда прыдзельнага храма, пахаванні розных стагоддзяў.

— Запланавана раскрыццё ніжніх частак сцен па ўсім перыметры будынка, таму што паўсюль яны судакранаюцца з грунтам і адбываецца ўвільгатненне мура. Нашы работы будуць працягвацца і суправаджацца будаўніча-рэстаўрацыйнымі мерапрыемствамі, — сказаў Яўген Торшын.

Фотафакт: У цэнтры Полацка знайшлі чалавечыя парэшткі

$
0
0

Пры земляных працах ля сцен Полацкага музея кнігадрукаваняя рабочыя знайшлі мноства чалавечых костак і чарапоў.

На гэтым месцы, якое зараз уваходзіць у Полацкі гісторыка-культурны музей запаведнік, раней знаходзіўся Багаяўленскі мнастыр XVIII стагоддзя, а на яго тэрыторыі — моглікі, паведаміў “ННВ” полацкі краязнаўца Андрэй Бухавецкі.

Фота Андрэя Бухавецкага

Кастусь Шыталь. Некалькі слоў пра земляробчую палітыку Польшчы ў часы нашых прадзедаў

$
0
0

Kurjer Wileński, Nr. 283 ад 14 кастрычніка 1937 года паведамляе, што колькасць штучных угнаенняў, якія даставіў у Дзісенскі павет кааператыў "Rolnik"узрасла за год утрая - з 1.300 да 3.500 тон. Гэта 175 вагонаў, калі лічыць па 20 тон.

Калі стварылася Польская дзяржава, узровень земляробства ў Беларусі быў надзвычай нізкі. Дзяржава прыкладала вялікія намаганні для выпраўлення гэтага стану - аб'ядноўвала сялянскія "шнуры"ў хутарскія гаспадаркі, праводзіла меліярацыю, стварала кааператывы, пашырала земляробскія веды, арганізавала агранамічную дапамогу, праводзіла навуковыя працы ў галіне селекцыі раслін і жывёлы, давала крэдыты. Стваралася інфраструктура - разніцы (бойні), збожжавыя склады.

За няпоўныя дваццаць год тэхнічны ўровень земляробства Беларусі пад Польшчай падвысіўся. Мой прадзед, гаспадар з Порпліскага Двара ужываў у сваёй гаспадарцы штучныя ўгнаенні. А малако збываў у кааператыўную малачарню ў Вінцантове каля Крулеўшчыны. Прадзед належаў да Земляробскага Гуртка, які дапамагаў земляробам прафесійнымі ведамі і практычнымі парадамі. У ваколіцах Даўгінава, адкуль была мая бабуля, трактарам разворвалі меліяраваныя лугі ў пойме Вяллі.

Аграрная палітыка Польшчы мела і спрэчныя моманты. Беларускія дзеячы бачылі выйсце з малазямелля сялянаў праз прымусовы падзел буйных маёнткаў. Таксама мясцовае насельніцтва разглядала як крыўду і тое, што ў пачатку 1920-х вялікія абшары канфіскаванай у маёнтках зямлі перадалі вайсковым асаднікам з цэнтральнай Польшчы. Крытыкуючы аграрную палітыку польскага ўраду, віленскія беларускія газеты прыводзілі прыклад больш эфектыўных аграрных рэформ у Літоўскай дзяржаве, дзе амаль уся зямля была падзеленая паміж дробнымі і сярэднімі ўласнікамі - а дзяржаўная падтрымка земляробства была лепей арганізаваная.

Тэхнічнае развіццё земляробства ў Беларусі працягнулася пад Саветамі. Аднак Савецкі Саюз разбурыў аснову земляробства - прыватную ўласнасць на зямлю. Адсутнасць гаспадара стала галоўнай прычынай крызісу, у які трапіла земляробства ў Беларусі, асабліва на Паазер'і.

На фота: парад касцоў і дэманстрацыя працэсаў перапрацоўкі льну і малака падчас Дажынак у Глыбокім, верасень 1934 года. Фота агенцыі "Swiatowid".

Восемдзесят год таму ў Порплішчы адбылася выстава жывёлагадоўлі. А цяпер ці можа быць што людскае ў Порплішчы?

$
0
0

13 верасня 1937 года ў вёсцы Порплішча адбылася выстава "паўночна-польскага быдла". Віленскі "Tygodnik Rolniczy"надрукаваў аб гэтай падзеі артыкул на сем старонак з фотаздымкамі.

Гэтая выстава мела перадгісторыю. У міжваенны перыяд у земляробскіх колах Віленскага ваяводства было незадавальненне з-за таго, што адміністрацыйныя ўлады падтрымліваюць гадоўлю быдла "чырвонай польскай пароды". Былі падставы меркаваць, што мясцовае быдла лепш прыстасаванае да нашых кліматычных і гаспадарчых умоў.

Некалькі буйных і сярэдніх земляробаў у ваколіцах Глыбокага і Докшыц займаліся гадоўляй быдла мясцовай пароды. Пры гэтым занатоўвалі за колькасцю і тлустасцю малака, адбіралі лепшыя экзэмпляры для развядзення. У 1935 годзе яны арганізавалі Секцыю Гадоўцаў Паўночна-Польскага быдла.

У1937 годзе гэтыя земляробы, пры падтрымцы мясцовай улады, сабраліся і сабралі лепшых сваіх быкоў і кароў на выставу ў Порплішчы. Карэспандэнт віленскага "Tygodnika rolniczego"дэталёва апісаў вынікі працы гадоўцаў - з мянушкамі найлепшых кароў і быкоў-племнікаў, з лічбамі надояў і тлустасці. Матэрыял быў ілюстраваны фотаздымкамі.

От падумаеш: восемдзесят год таму ў Порплішчы (!) магла адбыцца падзея, значная для гаспадаркі ўсяго рэгіёна - і цікавая за яго межамі. Бо выстава паказала, якіх вынікаў дамагліся земляробы ў селекцыі быдла, і пэўна ж дапамагла ім прыйсці да нейкіх высноваў, у якім кірунку працаваць далей. У Порплішчы адбывалася падзея, пра якую пісаў віленскі "Tygodnik Rolniczy", і пэўна ж прафесары Агранамічнага факультэта віленскага універсітэта ўважліва чыталі тыя лічбы надояў і тлустасці малака ў аборах Міраслава Слатвінскага ў Гняздзілаве ды Зыгмунда Аскеркі ў Азерцах.

...Праз два гады Заходную Беларусь заняла Чырвоная Армія. Найлепшых земляробаў арыштавалі. Іх маёмасць расцягалі "камітэты беднаты". Некаторыя, як Міраслаў Слатвінскі, загінулі падчас вайны ад рук савецкіх партызанаў. Пасля вайны, хто мог, запісаўся палякам і выехаў у Польшчу...

Цяпер прэса даносіць зусім іншыя сюжэты пра сельскую гаспадарку. Відэа: "Белсат", 2017 год.

Восемдзесят год таму ў нашым краі нешта рабілася да лепшага. А цяпер? Ці можаце вы ўявіць, каб у Порплішчы, у Параф'янаве, у Крулеўшчыне магла адбыцца нейкая падзея, якая б мела нейкае больш-менш важнае значэнне для рэгіёна, для вобласці, для краіны? Можа, мясцовыя гаспадаркі дасягнулі чагосьці выбітнага ў земляробстве? Не, якія дасягненні могуць быць у глухім калгасе, дзе зямля не мае гаспадара...

Можа, нешта вартае робіцца ў культурным жыцці? У 1937 годзе, піша "Tygodnik Rolniczy", на выставе ў Порплішчы граў мясцовы аркестр на гармоніку, скрыпцы і цымбалах. У 1934 годзе на чале дэлегацыі Порпліскай гміны на павятовых Дажынках у Глыбокім ішлі музыкі, гралі на скрыпках. А ў 2016 годзе на дошцы аб'яваў у Порплішчы я пабачыў абвестку сельскага дома культуры - "Организуется праздник капусты. В программе..."Вядома, ніякай скрыпкі ў праграме не было...

Наступствы дзесяцігоддзяў савецкай і постсавецкай улады - трагічныя.

На северо-западе Беларуси обнаружено погребение кривичей

$
0
0

Все эфирные видеоматериалы в любое время доступны на нашем YouTube-канале. Подписывайтесь, это абсолютно бесплатно! Один из крупнейших в Восточной Европе некрополей кривичей исследуют археологи. Сегодня под Мяделем вскрыты курганы середины X-XI веков. Было обнаружено захоронение с ранее неизвестным науке погребальным обрядом предков современных белорусов.

О мемориальных насыпях в окрестностях деревни Навры знали с конца XIX века. Что внутри безымянных высот?.. Даже сегодня, когда археологи на дне, загадки сплошь да рядом. Вроде, типичные курганы кривичей-полочан, оказалось окружены нетипичным погостом времён Рогнеды.

Николай Плавинский, археолог, заведующий кафедрой Международного экологического института им. А.Д. Сахарова: «Пахаванні, якія былі здзейснены прама на старажытнай дзернавай паверхні ў нейкай канструкцыі. Магчыма, гэта былі драўляныя канструкцыі, ці берасцяныя. І гэта, фактычна, упершыню ў Беларусі такая знаходка».

С 2004 кандидат исторических наук занимается изучением курганов северо-запада Беларуси. Для славян этого региона характерен обряд кремации. И сейчас среди массовых находок –обожжённые фрагменты костей. Среди редких – детский браслет со змеиной головой.

Больше всего так называемых «длинных курганов» сегодня выявлено в Великобритании. Здесь, согласно Археологической карте Беларуси, около 90 захоронений. Пятая экспедиция на берег озера Навры эту цифру скорректировала.

В радиусе километра не менее 120 могил предков. Две группы памятников охраняются государством в национальном списке ценностей. За месяц студентами исторического факультета БГУ и волонтёрами, обследованы четыре объекта общей площадью 460 квадратных метров.

Наталья Трифонова, родитель-воспитатель детского дома семейного типа Первомайского района г.Минска: «А сериал «Кости» вспомнили из-за вопроса: как отличить кого раскопали: мужчину или женщину? Рассказали про углеводородный анализ. Посмотреть глазками, как она из земли попадает под стекло в музей, конечно, очень интересно».

Мама Наташа со своими 11 ребятами сегодня побывала на необычном уроке истории. Археологи охотно водят экскурсии и местным жителям. Сельчанам важно знать, что нашли в их земле, на которой некогда тихо поработали «чёрные копатели».

Николай Плавинский, археолог, заведующий кафедрой Международного экологического института им. А.Д. Сахарова: «Бронзавыя дэталі жаночых галаўных венчыкаў. Гэта спражка ад конскага рыштунку – элемент мужчынскага пахавання.Ёсць некалькі развалаў гаршкоў. І ў будучым, можа быць, мы вельмі інакш будзем глядзець на пахавальныя абрады рубяжа першага и другога тысячагоддзя».

В августе у доцента Плавинского (в соавторстве), выйдет книга «Как работают учёные: археолог». Даже, когда экспедиция завершиться, исследование Навров продолжаться. Артефакты нужно описать, сравнить с аналогами либо первым ввести в оборот. Этноним «кривичи», по одной из версий, от слова «холмистая местность».

Viewing all 425 articles
Browse latest View live